Радок натхняльны...

Радок натхняльны я шаную,
Ён – кубак чыстае вады.
Не да спадобы, то зруйную,
Заганнасць нібы знак бяды.

Радок жывы, гарачы, просты,
Пяшчотны, мудры і жывы.
Спагадлівы, хоць часам востры,
Сарказм разумнай галавы.

Радок журботны, невясёлы,
Такім бывае і настрой.
Нібы запушчаны прасёлак,
Дарога гразкая – сястрой.

Радок задзірысты, забойчы…
Знянацку сэнсам дасць зарад.
Чытаеш раз за разам – двойчы,
Ён роўны, нібы на парад.

Радок суровы, госць шчымлівы,
Ты за сабой мяне вядзеш.
Душы журботнай пералівы,
Цябе пакінуць не даеш.


Рецензии