Чорны гумар

Недзе далёка нешта здарылася.
Здаецца так.
Адчуваецца сардэчкам.

Але глузд адказвае яму:
- нічога ж няма яшчэ тутака!

Сардэчка маўчыць.
Не адказвае.
Як білася, так і б’ецца само па сабе.
З тым жа рытмам б’ецца, што і раней,
калі не адчувала, што недзе нешта здарылася.

Тады глузд ужо настойліва яму:
- Што здарылася тамака?
- Памылка,
адказвае сардэчка, і дадае
глузду:
- Твая памылка…. Шмат гаворыш!

20.01.2026г

на выяве глузд а не ангельская котка.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →