Старых шаную...

Старых шаную… Давялося
Ім цераз многае прайсці.
Парою кепска так жылося,
Жыцця турботы ўсе знясці.

Старых шаную, паважаю,
На тварах зморшчыны – радком.
Ў вачах спагаду заўважаю,
Прыязнасць у горле камяком.

Старых шаную. Бедавалі,
Да цяжкай працы навык быў.
Пад лютым немцам гаравалі,
Не раз, не два бы воўк завыў.

Старых шаную. Прыглядзецца:
У тварах іх ёсць прыгажосць.
Маё заные раптам сэрца:
На свеце кожны толькі госць…

Старых шаную. Успаміны
Аб родных цягнуцца мае.
На фота бачу напамінак,
Як вас цяпер не дастае…


Рецензии
Спасибо большое!!! Я даже заплакала... Такое смогла написать только большой души Человек!..
Творческих Вам успехов и крепкого здоровья!

Анна Боднарук   21.01.2026 15:46     Заявить о нарушении