Ода жанчыне

Нямала слоў сказалі пра жанчын,
Ласкавых, і сардэчных, і пяшчотных,
І безліч ёсць для гэтаго прычын -
Чуць словы ад усіх: чужых і родных.

І верыцца ў шчырасць пачуцця,
Падцвердзіць справа сказаныя словы,
Ніякага няма ў іх адкрыцця,
Няма другой, больш правільнай высновы.

Бо статусаў жанчына мае шмат:
Матуля і сястра, дачка і жонка,
Асноўны з іх - яна жыцця гарант
І рознакаляровая вясёлка.

Усё пачынаецца з жанчыны на зямлі,
Яе любві няма ніякіх межаў,
Ёй адгукаюцца лугі, лясы, палі,
Любоў са старажытных льецца вежаў.

Яе любоў у кветках і траве,
І ў кропельках расы ружовым ранкам,
І ў марах-летуценнях у галаве,
І ў слядах дзіцячых каля ганку.

І ў першых гуках дзетак-немаўлят,
І ў вянках дзяўчат купальскай ноччу,
І свеціцца любоўю далягляд,
Чарот з ракой аб ёй увесь дзень лапоча...

Жанчына не чакае ўзнагарод,
У пачуцці яе - высакароднасць,
Няздрадніцкі зусім жаночы род,
Жыве заўжды ў любві жаночай годнасць.

У адказ любві не варта шкадаваць,
Хаця яна яе не патрабуе,
Ёй браць любоў цяжэй, чым аддаваць,
Але па ёй жанчына ўсё ж сумуе...

Мільгне жаночы сум у вачах, як цень,
А крыўду ад людзей яна хавае,
Любві ёй не шкада ўначы і ўдзень,
А да сябе любві ёй не хапае...

Нямала слоў гучыць зноў для жанчын,
Падцвердзіць іх патрэбна сёння справай,
Асноўная сярод другіх прычын:
Любімай быць жанчына мае права!


Рецензии