Хмара снежная

Хмара снежная пужае,
Холад, на двары – зіма.
Лёд, як шкло, ён пагражае,
Наступіць баюсь сама.

Бура будзе – непазбежна,
Туліт птушачак жыллё.
Хмара плынню віхрабежнай
Абламала ўсё галлё.

Налятаў шалёны вецер,
Ён жа з хмарай заадно.
Пацямнела на планеце,
Раптам бачыш нібы дно.

Напужала птушак хмара,
У цямноце поле, лес.
Хмара гэткая – не мара,
Вожык у нару залез.

Захаваўся ён ад буры,
Хмара шэрая бяжыць.
Снег ляжыць – вялізны гурбы,
Месяц кволенькі дрыжыць.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →