У пушчы...

Зімой прыгожа ў белай пушчы,
Асіннік, ельнік, хвоі рад.
Рыпіць дубок аб нечым ў гушчы,
Дзівосных сосенак атрад.

Сляды ад кабаноў убачу,
Нялёгка, родным, выжываць.
Палююць статкам – на ўдачу,
Дуб можа жолуд дараваць.

Ідуць вядомаю дарогай –
Ніхто не зможа адпіхнуць,
Да ляснікоў, што з дапамогай…
Зярнятак, часам, сыпануць.

Дубы вялізныя ды ліпы,
На іх вавёрачак сям’я…
Грыбы яны здымаюць нібы,
Запасы з лета бачу я.

Дрымотна ў пушчы, ціха-ціха…
Цудоўным краем, даражы…
Зямля мая, не зведай ліха,
Пакой славуты, зберажы…


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →