Музыка агнiстая
Захапляе і хвалюе гук.
Кампазітар душу ахвяруе,
Талент прыкладаецца да рук.
Музыка бадзёрая, святая,
Непаўторны, радасны напеў.
Музыка бурлівая, густая,
Як душы высакароднай спеў.
Музыка сардэчная, жывая,
Часам, задушэўная яна.
Нібы музыкант сам спачывае,
Гукаў недаступная сцяна.
Музыка высокая аргана,
Сагравае гукам сэрца мне.
Музыкант працуе звыш старанна,
Любы рытм элегіяй сагне.
Музыка чароўная – збавіцель,
Загучыць прыцішана парой.
Думаю, арган – наш вызваліцель,
У яго душа не пад карой…
Свидетельство о публикации №226013000564
Спасибо за мелодию души!
Эмма Гусева 01.02.2026 10:27 Заявить о нарушении
Татьяна Цыркунова 02.02.2026 08:37 Заявить о нарушении