С зашитыми глазами
З вачыма зашытымі лягчэй жыць у свеце,
Укрыжавалі людзі дабро,
Лёсы ламае пранізлівы вецер.
Чаму я не цень, што не ведае боль?
Сумленне сваё закапаць не імкнуўся,
Ідуць на вайну натоўпы рабоў,
Бог апантаны канчаткова рэхнуўся.
І колькі стагоддзяў крывавы балет,
Дзе славяць народы зноў тыранію,
Продкаў нашчадкі зніклі ў імгле,
Што верылі гэтак жа калісьці ў Месію.
З вачыма зашытымі, жабрацкай душой,
Паверыўшы, што вораг не дрэмле,
Я, як і вы калісьці ішоў,
Але кінуў ярмо і не схаваўся ў цемры.
Свидетельство о публикации №226013101360