Усё замёрзла...
Праз шкло зусім не бачна свету.
Нясуцца хмары стараной,
Пужаюць родную планету.
Дастаў усіх нязваны галалёд,
Абледзянелі дом, сцяжынкі…
Прахожы запавольніў ход,
Не паслізнуцца бы – ільдзінкі…
Капрызы гэта матухны-зімы…
Абледзяненне ўсё ж гатова.
Цярпенне – зараз разварот прамы,
Не прагучыць пустое слова.
Звыш цяжкі студзень ў гэты год.
То снег, мароз, то лёд крыштальны.
Пужаецца, хаваецца народ –
Прыроды ход нібы фінальны.
Усё ў карамелі ледзяной…
Рашучы студзень без адмены.
Лёд – за халоднаю сцяной,
Пакуль не бачна перамены.
Свидетельство о публикации №226020100561