Сказка о том, как глаголы запустили время
Быстрая Река не текла – она застыла, как голубое стекло. Красивая Птица висела в небе, не махая крыльями. Могучий Ветер не дул, запутавшись в кронах деревьев. Мир был похож на великолепную фотографию или музей восковых фигур. Ничего не происходило. Время спало, потому что некому было толкать стрелки часов.
Жители этой страны страдали от скуки и бессмысленности.
– Какой толк, что я Вкусный Суп, если меня никто не ест? – жаловался Суп, не шелохнувшись в тарелке.
– Какой смысл, что я Звонкий Мяч, если я не скачу? – грустил Резиновый Мяч, смирно лежавший на полу.
И вот однажды из-за горизонта появилась пестрая, шумная армия. Они не шли чинно – они бежали, прыгали, летели, даже ползли и кувыркались. Это были Глаголы. Энергия била из них ключом. Их предводителя звали Генерал Действие.
– Эй вы, сони! – прогремел генерал. – Хватит стоять! Пора жить!
Глаголы ворвались в застывший мир, как искра в сухой хворост. Глагол «Течь» нырнул в Реку – и лёд тронулся! Вода зажурчала, запенилась, побежала к морю. Глагол «Летать» коснулся Птицы. Она встрепенулась, взмахнула крыльями и с песней взмыла в облака. Глагол «Гореть» обнял Огонь в камине, и тот заплясал, согревая дом.
Началась невообразимая суматоха. Всё задвигалось, зашумело, задышало. Но тут возникла проблема. Глаголы были так нетерпеливы, что начали ссориться за право управлять предметами.
– Пусть Мальчик ещё поспит! – кричал один.
– Нет, пусть он бежит! – спорил другой.
– Пусть шлёпнется в лужу! – вредничал третий.
Бедный Мальчик дергался, не зная, что ему делать. Мир, едва очнувшись, грозил превратиться в хаос.
Тогда вперёд вышел самый мудрый и древний Глагол – «Быть». Он ударил посохом о землю так, что гул прошел по всей стране.
– Тише! – сказал он. – Мы не можем нападать все сразу. Хаос – это не жизнь. Нам нужен порядок. Нам нужны Времена.
И Глаголы послушались. Они разделились на три отряда. Одни ушли назад, в Прошлое, и сказали с гордостью: «Мы уже всё сделали. Мы – история и опыт». Другие встали твердо в Настоящем: «Мы делаем прямо сейчас. Мы – сама жизнь». Третьи устремились вперед, в Будущее, пообещав: «Мы всё сделаем. Мы – мечта и надежда».
Так в мире появился порядок и сюжет. Существительные обрели свою судьбу, Прилагательные заиграли в лучах меняющегося света, а Глаголы стали двигателем всего мироздания.
И с тех пор, если вы хотите, чтобы сказка началась, вам мало назвать героя. Вам нужно сказать, что он пошёл, нашёл и победил. Потому что без Глагола даже самая красивая мысль так и останется холодной, навсегда застывшей статуей.
Казка пра тое, як Дзеясловы запусцілі час
Далёка-далёка, у Сусвеце Слоў, ляжала Краіна Вечнага Спакою. Там жылі важныя Назоўнікі, а побач з імі, упрыгожваючы ўсё навокал, гасцявалі Прыметнікі. Там былі Прыгожыя Птушкі, Хуткія Рэкі і Магутныя Вятры. Але была адна бяда: усё гэта стаяла на месцы.
Хуткая Рака не цякла – яна застыла, нібы блакітнае шкло. Прыгожая Птушка вісела ў небе, не махаючы крыламі. Магутны Вецер не дзьмуў, заблытаўшыся ў кронах дрэў. Свет быў падобны да цудоўнай фатаграфіі ці музея васкавых фігур. Нічога не адбывалася. Час спаў, бо не было каму штурхаць стрэлкі гадзінніка.
Жыхары гэтай краіны пакутавалі ад нуды і бессэнсоўнасці.
– Які сэнс, што я Смачны Суп, калі мяне ніхто не есць? – скардзіўся Суп, не зварухнуўшыся ў талерцы.
– Які сэнс, што я Звонкі Мяч, калі я не скачу? – сумаваў Гумовы Мяч, які пакорліва ляжаў на падлозе.
І вось аднойчы з-за гарызонту з’явілася стракатая, шумная армія. Яны не ішлі паважна – яны беглі, скакалі, ляцелі, нават паўзлі і куляліся. Гэта былі Дзеясловы. Энергія біла з іх ключом. Іх правадыра звалі Генерал Дзеянне.
– Гэй вы, соні! – прагрымеў генерал. – Хопіць стаяць! Пара жыць!
Дзеясловы ўварваліся ў застылы свет, як іскра ў сухое галлё. Дзеяслоў «Цячы» нырнуў у Раку – і лёд крануўся! Вада зажурчала, успенілася, пабегла да мора. Дзеяслоў «Лятаць» дакрануўся да Птушкі. Яна страпянулася, узмахнула крыламі і з песняй узвілася ў нябёсы. Дзеяслоў «Гарэць» абняў Агонь у каміне, і той заплясаў, саграваючы дом.
Пачалася надзвычайная мітусня. Усё зарухалася, зашумела, задыхала. Але тут узнікла праблема. Дзеясловы былі такія нецярплівыя, што пачалі сварыцца за права кіраваць прадметамі.
– Няхай Хлопчык яшчэ паспіць! – крычаў адзін.
– Не, няхай ён бяжыць! – спрачаўся другі.
– Няхай пляснецца ў лужыну! – шкоднічаў трэці.
Бедны Хлопчык тузаўся, не ведаючы, што яму рабіць. Свет, ледзь ачуняўшы, пагражаў ператварыцца ў хаос.
Тады наперад выйшаў самы мудры і вельмi стары Дзеяслоў – «Быць». Ён ударыў посахам аб зямлю так, што гул прайшоў па ўсёй краіне.
– Цішэй! – сказаў ён. – Мы не можам нападаць усе адразу. Хаос – гэта не жыццё. Нам патрэбны парадак. Нам патрэбны Часы.
І Дзеясловы паслухаліся. Яны падзяліліся на тры атрады. Адны сышлі назад, у Мінулае, і сказалі з гонарам: «Мы ўжо ўсё зрабілі. Мы – гісторыя і вопыт». Другія сталі цвёрда ў Цяперашнім: «Мы робім прама зараз. Мы – само жыццё». Трэція скіраваліся наперад, у Будучыню, паабяцаўшы: «Мы ўсё зробім. Мы – мара і надзея».
Так у свеце з’явіўся парадак і сюжэт. Назоўнікі знайшлі свой лёс, Прыметнікі зайгралі ў промнях зменлівага святла, а Дзеясловы сталі рухавіком усяго сусвету.
І з таго часу, калі вы жадаеце, каб казка пачалася, вам мала назваць героя. Вам трэба сказаць, што ён пайшоў, знайшоў і перамог. Таму што без Дзеяслова нават самая прыгожая думка так і застанецца халоднай, назаўжды застылай статуяй.
Свидетельство о публикации №226020202264