Сон розны

Сон галубіны, вольны, лёгкі,
Бо ноч бярэ правы заўжды.
Сон прыйдзе з поўнаю палёгкай,
Ён чараўнічы, малады.

Глыбокі сон, спакойны, роўны,
Ён спавівае нас цяплом.
Гаючы сон, надзеі поўны,
Здаровы сон не пад цяглом.

Сон багатырскі, бесклапотны,
Нібыта ў юнацтве зноў.
Шчаслівы сон, бо бестурботны,
Бясконцы рад прыгожых сноў.

Сон будкі не здаецца царскім,
Нібыта і не спаў зусім.
Трывожны сон – ярмом татарскім,
Яго не пажадаеш ўсім.

Няроўны сон – ён хуткацечны,
Турботны, цяжкі, мутны сон.
Пакутлівы сон ды нявечны,
Няхай жа не турбуе ён.


Рецензии