Чарговы верш

Чарговы верш прыходзіць
Нібы жаданы госць.
Радочак карагодзіць –
Самотны – ягамосць.

Увагі патрабуе –
Інакш не прыйдзе ён.
Верш слова расфарбуе –
Такі яго закон.

Радочак ілюзорны,
Імпрэсія ў ім.
Бывае: гук паўторны,
Не песня ды не гімн.

Без пафаса радочак,
Ён просты, нібы глей.
Не дасыпала ночак:
«Ты працы, не жалей!»

Чарговы верш прыходзіць
Знянацку іншы раз.
Сам аўтара знаходзіць –
Удача без параз.      


Рецензии