Жыць успамiнамi...
Далёкае мінулае прыходзіць.
Па вехам тым часовым вандраваць,
З журботаю ліхою карагодзіць.
Юнацтва, подых твой заўжды адзін!
Суніцы ў лесе за каналам родным.
Гаючы, звыш прыгожы ўспамін,
Чароўны пах суніц – царам прыгодных.
Жыць успамінамі – нясцерпны боль,
Шчымлівыя, прыемныя часамі…
Часцей жа горкія – сурова роль,
З пяшчотнымі прыходзіць галасамі.
Шчаслівы маладосці ўспамін,
Гарачы ды салодкі час сустрэчы…
Цудоўны момант ён, на жаль, адзін.
Прадоўжыць каб? Аб тым няма і рэчы.
Жыць успамінамі? Не дай жа, Бог!
Хвіліны шчасця, вы даўно забыты…
Прапаў давер, жаданне перамог…
Даўным-даўно ўжо вы перажыты…
Свидетельство о публикации №226020600600