Служение и испытание
У падножжа высокіх і скалістых гораў, побач з месцам упадзеньня ракі Лік у Меандар, знаходзіўся горад Калосы, вядомы вытворчасьцю чорнай поўсьці вельмі высокай якасьці. Менавіта адсюль прыйшоў у Эфэс Філімон, каб паглядзець на вынікі ягонага продажу гэтай самай выштукаванай поўсьці. Філімон прыйшоў у Эфэс ня толькі дзеля гэтага, але і дзеля таго, каб пакланіцца Артэмідзе ў знакамітым храме. Пагане ўсёй Азіі лічылі гэты храм галоўным, а служачыя храму зьбіраліся з усёй Азіі. Тут гандлявалі і пакланяліся багам і, ў прыватнасьці, Артэмідзе. Але кожны, хто прыходзіў у Эфэс, жадаў адыйсьці ў сваё роднае месца з мініятурнай статуэткай Артэміды ці самога храму. Філімон, аднак жа, набыў у Эфэсе нашмат большае. Ён набыў Хрыста. Пасябраваўшы з Паўлам, Філімон спазнаў вучэньне Ісуса і вызнаў сваё прызначэньне ў далейшым жыцьці. Ён пагадзіўся ўзяць з сабою хрысьціяніна з Калосаў Эпафраса, які далучыўся да хрысьціянства ў Эфэсе. Жонка Філімона Апфія, ягоны сын Архіп і некаторыя з рабоў прынялі новую веру, а ўжо ў Калосах да іх прыядналіся і суседзі, якія зьбіраліся ў доме Філімона.
Пропаведзь Эпафраса не абмяжоўвалася Калосамі, бо побач з гэтым горадам знаходзіліся Ляадыкея і Ерапаль, гарады, дзе вырабляліся тканіны і ўсё астатняе для іхняга вырабу. Усё было побач і ў ранішнім сьвятле гэтыя гарады былі добра бачнымі з Калосаў, адкуль узносілася шчырая малітва за новыя цэрквы, якія адказвалі тым жа шчырым пачуцьцем. Паўсюдна ў Азіі стваралася тое ж, што і Калосах. Людзі, навернутыя Паўлам, якія вярталіся з Эфэсу, несьлі Эвангельле ў розныя месцы, сярод якіх былі Сьмірна, Пэргам і Фіятыр, родны горад філіпійкі Лідзіі. З кожнага гораду Добрая Вестка распаўсюджвалася па сельскай мясцовасьці і такім чынам амаль што ўся Малая Азія пачула пропаведзь пра Ісуса Хрыста. Павал вельмі жадаў наведаць усе новыя цэрквы, але ў Эфэсе адбываліся даволі важныя падзеі.
Калі Карынт быў поўны блуда, дык у Эфэсе панаваў экзарцызм і розныя непатрэбныя вучэньні. Чараўнікі захоўвалі сьвіткі з магічнымі знакамі і загаворамі, якія давалі ім пэўную ўладу над людзьмі. Павал бачыў усё гэта, а таму вучыў эфэсцаў і іншых у сваім класе, кажучы: «Выпрабоўвайце, што падабаецца Богу, і ня ўдзельнічайце ў бясплодных справах цемры, а лепш дакарайце. Бо пра тое, што робіцца імі патаемна, сорамна і гаварыць». Чараўнікі прадавалі кудмені з загаворамі, якія людзі насілі пад адзеньнем, маючы надзею абараніцца ад хваробаў ці вылечыць іх. Горад быў вядомы, як цэнтар акультных навук, дзе чараўнікі хваліліся сувязьзю з касьмічнымі сіламі і звышчалавечай моцай цемры. Павал змагаўся з гэтым дзеяньнем, кажучы пры гэтым, што ацаленьне і цуды - гэта нармальная зьява ў царкве, калі яна накіроўваецца Сьвятым Духам. Сам апостал зьдзейсьніў толькі некалькі цудаў, ведаючы, што гэта адбывалася як непасрэднае выяўленьне волі Ісуса Хрыста.
І вось аднойчы зранку, Павал працаваў у майстэрні, вырабляючы поўсьць і скуры. Побач былі і вучні, якіх ён адначасова вучыў, адказваючы на іхнія пытаньні. Галава апостала была пакрытая хусткай, а адзеньне ад бруду хаваў фартух. Адзін з вучняў запрасіў Паўла пайсьці з ім, каб той усклаў рукі на хворага чалавека і ацаліў яго. Павал ня мог кінуць пачатую працу і тэрмінова ісьці да хворага, як доктар. Але ён ведаў, што Ісус даў Сваім вучням здольнасьць ацаляць хворых на адлегласьці, як гэта Ён рабіў і Сам у Галілеі. Павал добра памятаў той час, будучы яшчэ ганіцелем хрысьціянаў, калі людзі выносілі хворых на вуліцы і лажылі на ложках і насілках, каб хоць цень Пятра, які ішоў, ацяніў каго з іх. І тыя аздараўляліся. Усё гэта Павал патлумачыў сваім вучням, ведаючы, што былыя пагане ўсё яшчэ носяць кудмені пад адзеньнем, а таму яны маюць патрэбу ў цудзе, каб умацаваць сваю веру. І таму ён зняў хустку з галавы і перадаў яе вучням, якія хутка пабеглі і ўсклалі яе на хворага. Цуд адбыўся, бо хворы чалавек хутка аздаравіўся.
Многія людзі, гледзячы на гэты цуд, сталі прасіць таго ж, і Павал пасылаў для гэтай мэты некалькі сваіх вучняў, даючы ім сваю хустку ці фартух. Недасьведчаныя людзі бачылі ў гэтым надзвычайную сілу апостала, але сам Павал добра ведаў чыя гэта сіла. Прысутнасьць Ісуса Хрыста азначала нашмат болей, чым адсутнасьць Паўла. Менавіта гэта і трэба было зразумець спадзяючымся на Паўла хворым, бо кожны цуд быў сустрэчаю з Тым, Хто ўладны ацаліць любога - і фізічна, і духоўна.
Вестка пра тое, што хворыя ацаляюцца і злыя духі выходзяць з людзей, абляцелі горад з вялікай хуткасьцю. Па ўсім горадзе казалі, што хустка Паўла нашмат мацнейшая за ўсе кудмені і загаворы, і што імя Ісуса дапамагае больш за ўсе іншыя імёны. Вестка гэтая хутка дайшла і да юдэйскага заклінальніка і чараўніка Скевы, які абвяшчаў сябе першасьвятаром і які, разам са сваімі сынамі, зарабляў сабе на жыцьцё чараўніцтвам і заклінаньнем. Ён хутка сьцяміў, што Ісуса трэба неадкладна прылічыць да сваіх магічных аўтарытэтаў. Сыны Скевы пачалі ўжываць імя Ісуса, чаруючы над сваімі кліентамі, але, пакуль што, гэта нічога ім не давала. І вось аднойчы яны зайшлі ў дом чалавека, апанаванага злымі духамі і атачыўшы яго ўрачыста прамовілі: «Заклінаем цябе Ісусам, Якога абвяшчае Павал». Але, па-перш чым пасьпелі скончыць, апанаваны перапыніў іх і, пад узьдзеяньнем злых духаў, дзіўным голасам прамовіў да іх: «Ісуса ведаю, і Павал вядомы; а вы хто будзеце?» І сказаўшы гэта, ён накінуўся на ўсіх семярых і, апанаваўшы іх, адолеў іх, так што яны голыя і параненыя ўцяклі з таго дому.
Гэтае здарэньне ўсхвалявала ўвесь Эфэс, але дало і свой плод, бо многія веруючыя пакаяліся ў тым, што яны насілі на сабе кудмені з загаворамі і такім чынам яны канчаткова парывылі ўсякія сувязі з цемрай. Але і гэта яшчэ ня ўсё, бо многія, займаючыя чарадзействам, спалілі свае магічныя кнігі на плошчы, аддаючы перавагу Ісусу Хрысту. Вучні Паўла, ведаючы мясцовыя абставіны, падлічылі, што прыкладны кошт спаленых кніг вельмі блізка да пяцідзесяці тысячаў срэбнікаў.
Хуткі наступ Эвангельля выклікаў непазьбежную контратаку і Павал гэтаму ніяк не зьдзівіўся, бо ўжо праходзіў падобныя рэчы. І, як гэта было заўсёды, напад на царкву прыйшоў ад юдэяў. Але ведаючы пра рашэньне Галіёна ў Ахаі, яны не пачалі абвінавачваць Паўла ў распаўсюджваньні непрызнанай законам рэлігіі і не зьвярталіся да звычаяў юдэйскай грамады з-за таго, што той сам паставіў сябе па-за Закону Майсея. Яны прыдумалі новае абвінавачваньне, якое, меўшы доказ, магло б каштаваць Паўлу і жыцьця.
Некалькі пастановаў Аўгуста і іншых цэзараў вызначалі асобнае заступніцтва для фінансавых збораў на карысьць Храма Ерусаліма. Закон Рыму абвяшчаў пра тое, што кожнага, хто прысвойваў грошы для Ерусаліму, чакала жорсткае пакараньне, як і апаганьшчыкаў паганскіх храмаў. Усе юдэі, дзе б яны не былі, плацілі дабраахвотны падатак на карысьць Храма, а правінцыя Эфэса была адной з самых буйнейшых плацельшчыкаў Храму. На прыканцы 53 году юдэйскія скарбнікі ў Эфэсе выявілі значнае зьніжэньне ахвяраваньняў, а пасьля некаторага сьледства яны вызначылі і прычыну гэтага. Мноства юдэяў у Эфэсе, Калосах, Сьмірне, Пэргаме і іншых гарадоў пачалі ахвяраваць у фонд Паўла на карысьць жабракоў і сьвятых Ерусаліму, перастаўшы плаціць падатак Храму. Павал, між тым, не прасіў нікога перапыняць ахвяры на Храм, але хрысьціяне з юдэяў ня бачылі неабходнасьці плаціць на Храм, бо былі выгнанцамі з сынагогаў.
Хуткае зьніжэньне ахвяраваньняў на Храм паказваў пра тое, што пропаведзь Паўла мела вялікі посьпех па ўсёй Малой Азіі, а з гэтага ворагі Паўла і сфармулявалі магчымасьць для нападу. Яны прад’явілі абвінавачваньне ў рабаваньні Храму праконсулу Азіі Марку Юнію Сілану, сьцьвярджаючы, што Павал прысвойвае сабе грошы, якія прыналежаць Сынэдрыёну. Сілан, блізкі да Кляўдыя і Нэрона, быў чалавекам не актыўным, але выконваючым літару закону. Ён ня мог ігнараваць такое сур’ёзнае абвінавачваньне, але і ня мог выносіць пэўнае рашэньне, ня маючы доказаў гэтага злачынства. Сілан не сьпяшаўся са сьледствам, але, ў восень 53 году, ён загадаў затрымаць Паўла.
Пакуль ішоў збор зьвестак па гэтай справе ў гарадах і мястэчках Малой Азіі, дзе знаходзіліся хрысьціяне з юдэяў, Павал быў вымушаны знаходзіцца ў зьняволеньні. Будучы рымскім грамадзянінам ён меў зносныя умовы зьняволеньня, знаходзячыся ў будынку прэтарыянскай гвардыі - ахоўнікаў палацу праконсула. Сьледства ішло павольна і было невядома, калі яно скончыцца, але справа была сур’ёзнай, бо Павал ведаў, што яго чакае па прызнаньні яго вінаватым. Яго чакала жудасная сьмерць, бо ніякія прашэньні памілаваньня не маглі дамамагчы. Асуджаных трымалі ў цёмных турэмных камерах да бліжэйшых гладыятарскіх гульняў. Іх выганялі на арэну, у якасьці апошняга нумару праграмы. З другога боку арэны выпускалі з клетак буйных ды галодных драпежнікаў, якія накідваліся на бездапаможных людзей. У выніку асуджаных чакала пакутлівая і жудасная сьмерць. Але пакуль што сьледства ішло і тэрміну судовага паседжаньня ніхто ня ведаў. Акіла, Прыскіла, Цімафей і іншыя сябры хрысьціяне свабодна наведвалі Паўла, каб падтрымаць яго і разам памаліцца. Яму дазвалялася зрэдку выходзіць у горад разам з суправаджаючым жаўнерам і гэты час Павал выкарыстоўваў для пропаведзі ў школе Тырана.
Рытм жыцьця апостал сур’ёзна запаволіўся, але ён заставаўся ў сардэчным супакоі і не адчуваў асабістай прыгнечанасьці. У Паўла было шмат часу для малітвы і, дзякуючы ёй, ён, як быццам быў побач з далёкімі сябрамі Галятыі, Тэсалонікаў, Карынту і Філіпаў. Ён маліўся ў голас, як і ў голас чытаў сьвіткі Пісаньня. Ахоўнікі з цікавасьцю назіралі, як Павал, спакойна і з пакорай, зьвяртаўся да Таго, Хто нябачна падзяляў ягонае зьняволеньне. І вартаўнікі, зьмяняючы адзін аднога, нечакана для сябе, адкрывалі глыбіню душы гэтага незвычайнага вязьня. Яны бачылі незвычайную для злачынцы ветлівасьць у размове, зацікаўленасьць у жыцьці і асабістых справаў ахоўнікаў, упэўненасьць ў сваёй невінаватасьці, а нават і гумар, што для вязьняў, якіх магчыма чакала жудасная сьмерць, было зусім не характэрным. Вартаўнікі Паўла слухалі ягоныя размовы з сябрамі і бачылі, што, пасьля іхняга сыходу, ён працягвае размову з кімсьці нявідзьмым. Паступова зацікаўленыя жаўнеры пачалі размаўляць з Паўлам і вельмі хутка ўся варта праконсульскага палацу ўпэўнілася ў тым, што іхні вязень ня мае ніякага дачыненьня да рабаваньня Храму ў Ерусаліме, а цалкам прысьвяціў сябе Ісусу Хрысту.
І вось аднойчы яны вызначылі пытаньне да Паўла: «Што ёсьць праўда?» Не прайшло шмат часу, калі некалькі вартаўнікоў прынялі Ісуса Хрыста і ўжо маліліся да Яго разам з вязьнем Паўлам. Дзеяньне Добрай Весткі не абмяжоўваецца нейкай групай людзей і Павал ужо бачыў, што некаторыя з высокага чынавенства правінцыі, ведаючы пра падзеі ў прэторыі, падзяляюць ягоныя погляды і ставяцца да яго вельмі прыязна. Даволі хутка па часе, ён напіша сваім сябрам у Філіпы наступнае: «Хачу, браты, каб вы даведаліся, што тое, што са мной сталася, выйшла больш на посьпех Эвангельля, так што путы мае ў Хрысьце сталіся яўнымі ў-ва ўсёй прэторыі і ўсім іншым, і многія з братоў у Госпадзе, перакананыя путамі маімі, яшчэ больш адважыліся бяз страху гаварыць Слова». Павал быў у добрым настроі, уяўляючы бліжэйшае будучае сваё добрым, бо з ім быў Сам Ісус Хрыстос.
Веданьне таго, што Бог існуе, і што Ён кажа, дазваляе хрысьціянам сцьвярджаць пра існаваньне праўды - вышэйшай рэальнасьці, якая пачынаецца з Бога і распаўсюджваецца праз Ягоныя стварэньні. Хрысьціяне маюць веру ў тое, што чалавецтва павінна спазнаць праўду, тое рэальнае жыцьцё ня толькі праз Біблію, але і праз некалькі відавочных рэчаў. Праўда ёсьць у кнізе прыроды, бо ўсё, што мы бачым ёсьць тое, што створана Богам за пяць дзён ад пачатку стварэньня. Праўда праз разважаньне таксама мае быць, бо чалавек створаны на вобраз і падабенства Божае. Праўда па сумленьню таксама ад Госпада, бо менавіта гэта дапамагае нам адрозьніць добрае ад злога. Пытаньне праўды заўсёды выклікала розныя пачуцьці, таму што чалавечая прырода заўсёды пярэчыць гэтаму. Чалавек, з-за сваёй грэшнасьці, не жадае падпарадкавацца крыніцы праўды - Госпаду і ўсімі сваімі высілкамі дамагаецца досьведу пра праўду ад чалавека. Але гэта ня так. Эвангельле - гэта пропаведзь праўды, бо чытаючы гэтае Божае пасланьне, мы бачым слова праўды. Кожнае слова Эвангельля - гэта аповяд праўды ад стварэньня гэтага сьвету і да апошняга часу нашага жыцьця. Нехта з гэтым можа і не пагадзіцца, бо праўда, як катэгорыя Божая, большасьці людзей не да спадобы. Чаму так? Таму што кранае асабістае ўяўленьне праўды ці няпраўды. Але, як бы там не было, праўда ёсьць тое, што зыходзіць ад Бога. І іншага існаваць ня можа. Так кажа слова ад Бога.
Стоячы перад Пілатам, Ісус казаў менавіта пра гэта - пра праўду, якая ёсьць у Ісусе Хрысьце: «Я на тое нарадзіўся і на тое прыйшоў у сьвет, каб засьведчыць праўду; кожны, хто ад праўды, слухае голасу Майго». Безумоўна тое, што словы Ісуса кранулі сэрца Понція Пілата, бо ягонае пытаньне і ягоная рэагаваньне на словы Ісуса кажуць пра гэта: «Што ёсьць праўда?» Сказаўшы ж гэта, ён зноў выйшаў да юдэяў і сказаў ім: « Я аніякае віны ў Ім не знаходжу». Праўда Ісуса зачапіла сэрца Пілата, як чапляе сэрцы людзей і ў-ва ўсе далейшыя вякі. Праўда зьмяняе жыцьцё чалавека, бо дае свабоду ад грэху і набліжае да Ісуса Хрыста.
Мы бачым і чуем, як у сьвеце кажуць пра тое, што ў кожнага чалавека праўда свая. Але як могуць існаваць адначасова мільярды розных праўдаў? Ці магчыма гэта? І дзе тут праўда? А праўда як раз у тым, што праўда можа быць толькі ў адзіным варыянце, які зыходзіць ад Ісуса Хрыста. Дух Сьвяты навучыць нас гэтаму: «І Ён, прыйшоўшы, будзе дакараць сьвет у грэху, праведнасьці і судзе; грэху, што ня вераць у Мяне; у праведнасьці, што Я да Айца Майго іду, і ужо ня ўбачыце Мяне; а ў судзе, што князь сьвету гэтага асуджаны. Яшчэ шмат што маю сказаць вам, але вы цяпер ня можаце перанесьці. Калі ж прыйдзе Ён, Дух Праўды, дык будзе весьці вас да ўсякае праўды, бо не ад Сябе гаварыць будзе, але будзе гаварыць тое, што пачуе, і абвесьціць вам, што мае прыйсьці». Так Ісус казаў вучням Сваім, так Ён кажа і ўсім нам. Усім, хто хоча знайсьці праўду праз Ісуса Хрыста.
Кожны чалавек намагаецца праўды, а дакладней патрабуе праўду. Ці бачылі мы чалавека, нават і падманлівага, які не жадаў бы ў адносінах да сябе праўды і справядлівасьці? Хлусьлівы бацька ня хваліць за хлусьню свайго дзіця. Хлусьлівы начальнік не жадае, каб сярод яго падначаленых былі ашуканцы. Можна жыць у ілюзіі і падмане, але імкненьне да праўды, у той ці іншай ступені, існуе ў кожным з нас. І кожны з нас, у рэшце рэшт, павінен даць адказ пра гэтыя ілюзіі ці падман. Гэтым адказам ёсьць праўда пра грэх, які палоніць сэрцы людзей і адварочвае іх ад Госпада. Праўда пра грэх - гэта праўда пра недавер Богу, Які і ёсьць праўда.
Складаецца дзіўная гісторыя. Мы імкнемся да праўды, мы шукаем яе, але ў той жа час не прымаем Таго, Хто ёсьць крыніцаю праўды. Чаму так? Таму што шукаем праўду ў чалавечых крыніцах, гледзячы на розныя чалавечыя прыдумкі ці забабоны, якія як раз і распавядуць нам, што праўда ў кожнага свая. Усё, кола замкнулася і ніякай праўды ў выніку мы не знайшлі. Ілюзія ды падман засталіся і мы будзем працягваць гэтыя безсэнсоўныя пошукі праўды паміж сабою нявызначана доўгі час. І мы не разарвем гэтае кола пакуль ня ўздымем галаву і ня ўбачым Крыж Ісуса Хрыста, на якім і знаходзіцца, прыбітая цвікамі, крывацечная Праўда. Вось дзе ключ і выйсьце, бо як толькі мы ўбачым укрыжаванага за нас Хрыста, дык зразумеем, што кола ілюзій і падману разарвалася, а мы выйшлі на свабоду ад грэху ў праўдзе Ісуса Хрыста.
Чалавек хоча праўды, але сам, чамусьці, раз за разам спрабуе падмануць Бога. Калі мы пагледзем на маленькіх дзяцей, дык даволі выразна можам бачыць іхні маленькі падман у дачыненьні да сваіх бацькоў і наогул дарослых. Далей болей, бо па меры сталеньня чалавека падман павялічваецца да прафесыйнага. І вось чалавек, па сутнасьці прафесыйны падманшчык, намагаецца гэтак жа «прафесыйна» падмануць Бога. Але ці магчыма гэта? Ды ніяк. А чалавек той, пры гэтым, прафесыйна падманвае толькі самога сябе. Як і іншых, бо так заведзена ў сьвеце. З Богам ня так, бо Яго падмануць немагчыма, а розныя байкі пра сябе добрага не працуюць і працаваць, па вызначэньню, ня могуць. Бог бачыць сэрца чалавека, дзе раскрываецца поўная карціна грэшнасьці чалавека і можна быць упэўненым у тым, што гэтая карціна не выклікала б ні ў каго ніякага захапленьня.
Кожны чалавек хоча выглядаць у сьвеце больш меньш станоўча і таму ён імкнецца неяк адпавядаць гэтаму. У сьвеце ня хваляць чалавека за злое, але добра ставяцца на добрыя ўчынкі. І наогул, ніхто ня хваліцца грэхам. Безумоўна тое, што бываюць і выключэньні. Праўда ж ў тым, што яна ад Госпада. Дух Сьвяты - гэта Дух праўды, бо менавіта так кажа Ісус Хрыстос: «Калі ж прыйдзе Суцешнік, Якога Я вам пашлю ад Айца, Дух праўды, Які ад Айца зыходзіць, Ён будзе сьведчыць пра Мяне». І Ён кажа пра тое, што хто ігнаруе Бога, той ня мае праўды. Праўда - гэта праведнасьць. Ісус Хрыстос ёсьць праведнасьць, а таму ўвасабляе правільнасьць гэтага жыцьця. Ісус усё ў Сваім жыцьці зрабіў правільна і таму Ён ёсьць прыкладам правільнага жыцьця. Ён верыў Айцу на ўсе сто адсоткаў. І калі мы шукаем правільнасьці і праўды, дык ёсьць толькі адзін шлях - шлях да Ісуса Хрыста. Ніякі іншы шлях, як і ніякія іншыя рэлігіі, ня ёсьць шлях да Хрыста, а значыць і да праўды.
Але, на жаль, чалавек любіць грэх, а значыці і няпраўду. Безумоўна тое, што такі чалавек загадзьдзя прайграе, бо знаходзіцца на баку пераможанага. Уваскросшы Ісус перамог д’ябла, а разам з ім сьмерць і грэх, а таму Ён і ёсьць пераможца. Грэх, які быў уведзены ў жыцьцё чалавека д’яблам, быў пераможаны бязгрэшнай сьмерцю і ўваскрасеньнем Ісуса Хрыста. Калі мы хочам пазбавіцца няпраўды, дык павінны ўзьняць свой позірк на Крыж, на якім вісіць, прыбіты цьвікамі, Хрыстос за ўсіх нас і за нашую няпраўду. А калі мы хочам быць пераможцамі, дык і павінны быць на баку пераможцы - Ісуса Хрыста.
Але гэта зусім ня проста быць на баку такога Пераможцы, бо трэба адмовіцца ад тых звычак і ўмоваў, якія панавалі ў процілеглым баку - баку д’ябла. Гэта цяжка, бо чалавек ня хоча проста так адмаўляцца ад грэху, да якога ён так прызвычаіўся. І бяз цяжкасьцяў чалавек ня можа, бо пераадоленьне цяжкасьцяў дае чалавеку пэўнае задавальненьне. Гэта ў сьвеце, але калі мы кажам пра ўдзел у нашым жыцьці Госпада, дык наколькі ж большае нашае задавальненьне пры пераадоленьні нашых праблемаў. Шчасьлівы той, хто стаіць на баку праўды, а значыць на баку Бога. І наадварот. Няшчасьлівы той, хто стаіць на баку няпраўды, а значыць на баку д’ябла. Дык будзем жа маліцца ў праўдзе і за праўду. Каб яна была ў нас, у нашых блізкіх і ў нашай краіне. Каб мы любілі праўду і стаялі з ёй перад Богам. І з Богам. Амэн.
Свидетельство о публикации №226020802229