Прадвесне...

Прадвесне… Люты на парозе,
Мільгаюць цені – снег ідзе.
Вясна… Яна ўжо ў дарозе,
Лядзяшкі таюць дзе-нідзе.

Прадвесне… Птушкі ажываюць,
Спяваюць слаўны, добры гімн.
Вясну-красу яны вітаюць,
Яна прыносіць радасць ім.

Прадвесне… Ты нібы каханне,
Што толькі-толькі ўзышло.
Нібыта першае спатканне –
Каханкаў пачуццё знайшло.

Прадвесне… Нібы перад святам.
Лядзяк пакінуў выш-страху.
Як раўчукі бягуць заўзята,
Варон крахтанне на вярху.

Прадвесне… Нараджэнне света,
Хвалюе сэрца навізна.
Зноў адраджаецца планета,
Прыходзіць шчырая вясна. 


Рецензии