Край адзiны...
Колькі бед ты здолеў перажыць.
Горкі час свой воляю адзначыў,
Як успомню, сэрцайка дрыжыць.
Край суровы… Ты – мая Радзіма…
Лес, палі, валошак прыгажосць.
Край мой родны, ты мая краіна,
Над каналам бачу жывакост.
Край чароўны, ворагу не здаўся,
Чую песні мужных партызан.
Чужаземцам, моцны, не паддаўся,
Шлях жыццёвы мноства абарван.
Край прыгожы, аб табе турбота,
Нізкі мой паклон табе дару…
Лес палескі, багны ды балота,
Перажыць дазволілі пару.
Край адзіны… Пад агнём пякельным
Ты не раз, не два, а шмат бываў!
Пад святлом палаючых паселішч
Бараніцца ўсё ж не забываў!
Свидетельство о публикации №226021200627