З неба снег...

З неба снег – нібы іголкі,
Што на сонейку блішчаць.
Люты снег – занадта ж колкі,
Трэба дзверы зашчапляць.

Мірыядамі сняжынак
Забаўляецца зіма.
Не пазнаць былых сцяжынак,
Хоць іх мерыла сама.

Ціха падаюць іголкі,
Пад нагою лёд трашчыць.
Вецярок гуляе гонкі,
Падвывае, штось крычыць.

Сонейка на небе свеціць,
Промні яркія яго.
Хораша на белым свеце,
Радасць позірка майго.

З неба снег – нібы іголкі
Дыяментамі блішчаць.
Снег зімою надта ж колкі…
Птушкі жаляцца, крычаць.


Рецензии