Працавала бура...

Працавала бура – вываратняў шмат.
Старадрэва шапка цёмная, як шат.

Стройную яліну не ўбачыш тут.
Спахмурнеў мой родны целяханскі кут.

Быў раней прыгожым, шмат тут мураўёў.
Слухала не раз я спевы салаўёў.

Сон трымціць вавёрчын – ціхае дупло.
На яліну гляну – на душы цяпло.

Вольна ды зацішна – між ялін іду.
Ладны я занятак для сябе знайду.

Вывучаю лес я – затрубіў алень.
Ад ялін лапчастых лёг прыгожы цень.

Працавала бура – спахмурнелы лес.
У нару пад ёлкай рыжы ліс залез.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →