Халодны дзень

Халодны дзень, нібыта поўнач…
Шкадую птушак – цяжка ім.
Бялюткі снег нібы бавоўна,
Зіма спявае жорсткі гімн.

Гуляе вецер – завіруха,
Наносіць гурбы снега зноў.
На сэрцы холад, нават скруха,
Як бы працяг зімовых сноў.

Зіма шалее, не здаецца,
Хоць месяц люты на двары.
Напэўна, цешыцца-смяецца:
«Не для мяне каляндары!»

Сціскае холад – снег, марозы…
Ох, месяц люты, не марозь!
А холад бы шуткар цвярозы
Даводзіць кожнага да слёз.

Халодны месяц не шкадуе
Ні бедных птушак, ні звяроў.
Шалёны вецер моцна дуе,
Вось над страхою зноў зароў.


Рецензии