Заплюшчыць вочы...
Нібыта ў дзяцінстве я.
Крыніца звонка засмяецца,
Над ёю – трэлі салаўя.
Сунічны пах ды ягад мора
Наш шчодры лес не раз даваў.
Не ведалі бяды ды гора –
Дармовы скарб падараваў.
Вяла лясная нас дарога.
Узбочча – бачылі сляды
Ад хутароў – пайшлі да Бога,
Пазналі людзі шмат нуды.
Дзяцей вучылі жыць па-людску,
Іх праца цяжкаю была.
Хадзілі па сцяжынцы вузкай,
Яна ў мястэчка ўсіх вяла.
Перад вачыма ўсё ўваскрэсне,
Нібыта зноў у лесе я.
Галінка дзесьці суха трэсне,
Адразу скалануся я…
Свидетельство о публикации №226021600497