Ты прадвеснiк...
Мілае вясны.
Хоць ільдом закуты,
Ход – завершваць сны.
Цені на дарозе,
Выцінанкі лад.
Вестка на парозе
Ладзіць далягляд.
Нібы візітоўка
Шпаркае вясны.
Пэўна, падрыхтоўка,
Рух той незямны.
Бачу сінь на снезе,
Туй салодкі пах.
Вераб’ю-гарэзе
Стаў прытулкам дах.
Птушкі ажываюць,
Бо падоўжаў дзень.
Радасна спяваюць –
Не пужае цень.
Ты прадвеснік, люты…
Радуеш людзей.
Хоць ільдом закуты –
З націскам падзей.
Свидетельство о публикации №226021800683