Чаруюць нас зiмой прыгоды

Чаруюць нас зімой прыгоды –
То пойдзе снег, то лёд скрыпіць.
Забавы матухны-прыроды,
Страха ад ветру зарыпіць.

Журыцца неба час ад часу,
Пястуе хмарак карагод.
Падкіне раптам снега масу,
Няхай турбуецца народ.

Перыядычныя забавы –
Блішчыць ачышчаны каток.
Няма для дзетак лепшай справы
Чым гульні ўзімку – на паток!

А дворніку хапае працы:
Снег прыбіраць ды лёд скалоць.
Уранку трэба пастарацца,
Руплівасць, дбайнасць – не аброць!

Чаруюць нас зімой дзянёчкі:
Сняжок на сонцы зіхаціць.
Ды з раніцы да позняй ночкі
Птушыны вывадак трымціць…    

 


Рецензии