Зноу за вокнам бэз

Зноў за вокнамі бэз цягне веткі танюткія долу,
Завіруха зрабіла прыгоннай сцяной хісткі тын...
А душа шле ў нябёсы пасланне-замову анёлу:
Каб уладзіў спатканне з каханым на пару хвілін.
 
Пазіраю на здымак і лашчу, цалую ў марах.
Быццам шэпат пящотны расслухала сэрцам сваім...
Стыла ў хаце адной, – калабродзіць мароз па абшарах.
Як жа добра было б, як утульна, як цёпла дваім...
 
Падабраўся світанак, а з ім апастылая роспач.
Адзіноцтва жаночае... У ім і хвілінка з гадок.
Што ж?! Калі па жыцці немагчыма мне крочыць з ім побач –
Буду моўчкі, з надзеяй чакаць і кахаць іздалёк.


 

https://cloud.mail.ru/public/aREb/8rzZ23nfD  - сгенерировано на мой текст.


Рецензии