От автора

АД АЎТАРА

Тэма Божага адкупленьня чалавека ад грэху, які ён атрымаў па нараджэньню ад Адама і, «пасьпяхова», шматкроць павялічыў яго ў сваім сумленным жыцьці, павінна хваляваць і цікавіць кожнага хрысьціяніна, ды і ня толькі. Не складае выключэньня і аўтар гэтага твору, які прыйшоў да Хрыста, як той блудны сын, у забруджаных наскрозь грэхам лахманах. Якія і зьняў з яго Збаўца, калі даў яму Сваё адзеньне – праведнасьці і сьвятасьці Сваёй. Радасьць чалавека, які атрымаў прабачэньне ад Бога і быў збаўлены ад грэху вельмі зразумелая. Але, як гэта адбылося? Якім чынам? Разгарнуўшы Стары Запавет, ён прачытаў у прарока Ераміі пра тое, што сказаў яму Бог: «Пакліч Мяне – і Я адкажу табе, пакажу табе вялікае і недаступнае, чаго ты ня ведаеш». Адчуўшы, што Бог, праз Ерамію, зьвяртаецца да яго, ён заклікаў да Госпада, каб Ён адкрыў тое вялікае і недаступнае, што ёсьць у Слове Яго. І Ён даў яму пакліканьне, як загад на служэньне. Уся ягоная літаратурная дзейнасьць, ад пачатку, праходзіла як загад Госпада, Які, адказваючы на малітвы, казаў яму наступнае: «Ты павінен шмат зрабіць для Мяне, а зямнога часу твайго застаецца ўсё меньш. Я ведаю ўсе твае дні і таму кажу, што ў цябе няма ўжо часу гатаваць сябе для гэтай працы ў навучальных установах. Ты будзеш вучыцца непасрэдна ў Мяне, як рабілі гэта Мае шматлікія вучні. Ты будзеш вучыцца непасрэдна пры напісаньні, не карыстаючыся чарнавікамі ці папярэднімі накідамі. Дух Сьвяты будзе кантраляваць гэты працэс, даючы табе неабходныя думкі і розныя матэрыялы з розных крыніцаў: геаграфічных, гістарычных, багаслоўскіх і іншых. Ня бойся, бо Я з табою». І таму ён, аддаючы пашану і славу Госпаду нашаму і Збаўцу Ісусу Хрысту, упэўнена абвяшчае Яго сапраўдным Аўтарам усіх ягоных літаратурных пачынаньняў. Не выключаецца з гэтага сьпісу і гэты твор, хаця тут патрабуюца пэўныя тлумачэньні.

Кніга напісаная, грунтуючыся на цыкл пропаведзяў пастара царквы «Жыцьцё з лішкам» Андрэя Іванова, пад назвай «Адкупленьне». Мы ніколі не сустракаліся і асабіста незнаёмыя, але Богам дадзены інтэрнэт зрабіў нас знаёмымі ў Слове Божым. Упэўнены, што Бог кіраваў і кіруе гэтым цудоўным прапаведнікам, а таму сапраўдным Аўтарам як пропаведзяў Андрея, так і матэрыялаў гэтай кнігі, зьяўляецца асабіста Ён. А мы, накіроўваемыя Духам Сьвятым, у шчырасьці і пакланеньні, выконваем тое, што і павінны выконваць – служыць Ісусу Хрысту, а з Ім і ўсім людзям, каб любячы Бог, вяртаў грэшнікаў у Сваю прысутнасьць, а з гэтым і ў тую рэальнасьць, якая была згублена ў Адаме.

Няхай жа Сьвяты Дух прысутнічае пры чытаньні гэтай кнігі. І няхай кожнае сэрца шчыра прымае праўду ад Духа Сьвятога – праўду Божага адкупленьня.


Рецензии