Вечназялёная...

Вечназялёная яліна
Пад чорнаю гарой расла.
Нібы прыгожая дзяўчына
Высокай, стройнаю была.

Ляснік не раз ёй любаваўся:
«Красуня ты, няма такіх…»
На розум людскі спадзяваўся:
«Ялінку згубіць хіба псіх…»

Як бы прадрок, пара настала…
Застаўся ладненькі пянёк.
Яліна дзесь сама прапала,
Журботным выдаўся дзянёк.

Шукаў сляды ляснік да ночы,
На пень з маркотаю глядзеў:
«Хто ж да красуні быў ахвочы?!
Куды ялінку-цацку дзеў?»

«Краса не кожнаму пасуе…»
Са смуткам жонцы гаварыў:
«Часова дзе яна красуе?!»
На сэрцы нібы быў нарыў.

Вечназялёная яліна
Пад чорнаю гарой расла…
Нібы прыгожая дзяўчына…
Краса яліну не спасла…


Рецензии
Дорогая Татьяна!
Как жаль эту ёлочку...

Сабина Стрешнева   03.03.2026 11:17     Заявить о нарушении
Согласна с Вами, Сабина! Жаль многих ёлочек, которые несколько дней служат для украшения дома, а потом бесцельно, бессмысленно гибнут.
Я использую только искусственную ель и несколько живых веточек туи или можжевельника...

Татьяна Цыркунова   03.03.2026 15:09   Заявить о нарушении