Мой родны кут

Сінявокая мая краіна,
Дзе шумяць палескія лясы,
Дзе ў тумане тоне хвіліна,
Поўная дзівоснай красы.
Белы бусел на высокай хаце,
Нёман ціха шэпчацца з вярбой.
Ты адзіная, як маці,
Сэрца напаўняеш цеплынёй.
Васількоў блакіт у жыце,
Росы на світанні, як сляза.
Лепшага нідзе не адшукаеце —
Беларусь — цудоўная краса!


Рецензии