Зiмы апошнi дзень
Прыгрэла сонейка – цяпло.
Адкрыўся з поўначы парожак,
Ды з ганку раптам пацякло.
Адчулі пацяпленне птушкі,
Пачуўся радасны іх спеў.
Не да карміцелькі-кармушкі,
Працягваць род іх час прыспеў.
Паветра свежае чаруе,
Сваяцтва з морам – пэўна, так…
Няхай зіма яшчэ пануе,
Ды сакавік ўсё ж не прастак.
Вясновы тэрмін на парозе,
Балбоча ды сакоча дзень.
Сядзяць сарокі на бярозе,
Адкінуўшы сабою цень.
Зімы апошні дзень мінае…
«Да пабачэння!» – Свет крычыць.
Мароз улады ўсё ж не мае,
Бо матухна-зіма маўчыць.
Свидетельство о публикации №226030400646