Конь лiхi...

Конь ліхі ды наравісты,
Ты куды ляціш, свавольны?
Дзе ж ты знойдзеш ноччу прыстань?
Сена дзе, аўса даволі?

Конь мой малады, прыгожы,
Топчаш зелян луг нагамі…
На прыгоды вельмі ж гожы,
Бег ідзе нібы рыўкамі.

Конь нястрымны, звыш імклівы,
Ты куды цяпер падзеўся?
Чую птушак пералівы,
Голас пра ліхі падзеі.

Конь упарты, неслухмяны,
Ведаю твае ўсе хібы.
Конь спакойны ды рахманы,
Пастарэў ты хутка, нібы…

Конь ліхі, звыш наравісты…
Памяць аб табе прыемна.
Верны конь, як точны выстрал,
Наша прыязнь узаемна.


Рецензии