Дыялог, нумар, я забыуся, якi нумар
-Высокі.
-А я вырасту такі самы?
- Вырасцеш яшчэ вышэйшым, як твой прадзед , Ярош.
Ён маўчыць. У слухаўцы шоргат. Там, у Кіеве, цяпер вечар. Каменданцкая гадзіна.
-А як ты даведаешся, што я вырас, калі ты мяне не бачыш?
Я гляджу на свае рукі. Яны ўжо старыя, парэпаныя. Пігментныя плямы.
-Па голасе пазнаю.
- А калі голас зменіцца?
- Усё адно пазнаю.
-А калі я больш не загавару?
Цішыня.
-Чаму не загаворыш?
- Ну… раптам.
Я чакаю.
- Дзядуля, мне тут у падвал уначы трэба бегчы. Хутка. Я навучыўся хутка.
- Маладзец.
- А ты ўмееш хутка бегчы?
- Раней умеў.
- А цяпер?
Гляджу на свае , пакручанныя ногі. Каленкі ныюць перад дажджом. Дажджы ў нас часта.
-Цяпер таксама ўмею. Калі спатрэбіцца.
-А трэба будзе?
-Трэба будзе,-прыбягу.
Ён уздыхае. Па-даросламу. Цяжка.
-Добра. Я пайду. Там святло выключаюць.
- Ідзі.
-Дзядуля…
- Што?
- Ты не хварэй.
- Не буду.
- Сапраўды?
- сапраўды.
Кароткія гудкі.
Смак кіеўскага торта , ён сення такі горкі ...
Свидетельство о публикации №226031200117