Няма нястачы...

Няма ў тэмах нястачы,
Гэтак кажуць сябры:
«Цвік  складанай задачы –
Узялася – ары!

Каб радочак застаўся
Напамінам аб нас.
Каб з зямлёй не расстаўся,
Калі скончыцца час.

Каб заўсёды чыталі
Людзі вершы твае…
Сведкі б кнігі лісталі
Па вядомай канве…»

Пажаданне ад сэрца,
Пагаджаюся з ім.
Не зачыніцца дзверца,
Бо напішацца гімн.

Я сяброў разумею:
Шчырасць ў сэрцы гарыць!
Напішу, як умею,
Што ж аб тым гаварыць?!

Няма ў тэмах нястачы,
Звыш прыгожы наш край.
Праца дзеля падачы,
Сад Палессе ды рай…


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →