Хайку и сэнрю на белорусском языке
Бачу зорку я,
Доўга п’ю яе святло,
Смак жалеза там.
Дождж за щыбай
Скрозь туман і дождж,
Кроплі б’юць па шыбах нам,
Смутак на душы.
Птушка ў клетцы
Птушка ў клетцы,
Песня гучыць пра волю,
З дзюбы выпаў ключ.
Горкi палын
Пахне палынам.
Смутак на маёй душы.
Цукар не памог.
Бусел
Бусел на слупе
Глядзіць на родны прастор.
Шкада – з пластыку.
Паэт i хлеб
Вялікі паэт
Складае верш пра вечнасць,
Думае пра хлеб.
Погляд рыбы
Сядзіць рыбачок,
Глядзіць на паплавок свой,
Рыба на яго.
Лямпачка
Зорнае неба.
Мноства далёкіх зорак.
Лямпачка згасла.
Матыль на далонi
Прыгожы матыль,
Зноў сеў на маю далонь.
Гэта проста моль.
Пошук папарацi
Кветка папараць,
Шукаў яе ўсю ночку,
Знайшоў кляшча я.
Свидетельство о публикации №226031302120