Змрок

Змрок над садам, над ракою,
Патанула ўсё ў ім.
Нібы чорнаю рукою
Намалёван нейкі німб.

Прыглядзецца: чорна-шэры,
Мяккі, цёплы, сонны змрок.
Зачыніў нібыта дзверы,
Не пускае за парог.

Змрок вільготны ды туманны,
Сіняваты, трапяткі.
Весні змрок усё ж рахманы,
Змрок свінцовае ракі.

Каламутны ды кудлаты,
Вечар зорны, дзе прапаў?
Зорачак няма над хатай,
Толькі змрок глухі запаў.

Змрок над дахам, пад страхою,
Непраглядны, звыш сляпы…
Ходзіць сцежкаю глухою,
Зачапіўся за слупы…


Рецензии