Як для мяне...

Як для мяне, то лепей быць
Такім як ёсць, не падавацца…
Пад дудку чужакоў не выць,
На дабрату іх не здавацца.

Вядома ж нехта скажа: «Не!»
Жыццё ўсё пераіначыць.
Бо гэта цяжка ўдвайне,
Ды нельга жыць ужо іначай.

Смяецца хтось: «Максімалізм…»
Магчыма так, далоў сумнення.
А можа толькі эгаізм
За кошт рашучага імгнення?

На дыбачках не ўстаяць,
Падэшва ўсё ж такі надзейней.
Свае законы ўстаўляць –
На гэта здатны ліхадзеі.

Як для мяне, то лепей быць –
Калючым, цвёрдым, непадкупным…
Каб непазбежна не завыць
Ды не служыць чужым наступным.


Рецензии