Вужгароцкi шакалад

Вужгароцкі шакалад

Цётка маёй жонкі, прыгожая кабета, у ідэальным строі, прыехала да нас , унучку наведаць.
Цётачка Зіна. Загадчыца дзіцячай бібліятэкі у далёкім Вужгараду.

Прывезла нашай  гадавалай дачушцы у падарунак шмат вопраткі , славацкай, вугорскай.  Яркай, іскравай. Жоўтага, чырвонага, блакітнага колераў.
Шмат чаго.  Мне - вялікага  шакаладнага пукатага труса. Які з хітрынкай у вачах нібыта казаў, седзячы у вакумнай упакоўцы, не еш мене, вуйко.


Прайшло колькі год.  Дачка вырасла і як належыць птушкам вольнадумным выпархнула у вялікае жыццё , у высокае неба. І растварылася нейдзе там , у замежжы, дзе як кажуць і вада смачнейшая і заўсёды  пальмы і сонца.

Я сяджу у пустой хаце.  За вакном вуе вецер. У гэтым лютым зіма што дала , то дала.  Снег, маразы. Стары кот  туліцца да майго боку.  Глядзіць у  мае старэчыя вочы.
Я разумею адразу, паўзу артрытнымі нагамі да кухні. Расчыняю шафу каб дастаць прысмакі майму вусатаму камраду.
 Дастаю вялікую бляшанку кавы, электрычны імбрык ужо пыхкае.

 Раптам заўважаю, за бляшанкамі гарбаты, у глыбіні ,каля сценкі, прытаілася   нейкая істота.
Пацягнуў руку і на сьвет зьявіўся той самы трусік.  Як жывы.  Зыркае на мене вачыма.  "Нешта ты забыўся аб мне". Вочы ягоныя пасьміхаюцца як і тады , двадцаць пять год таму.

З'еш мяне, стары, бо і я ўжо занадта стары. Не пашкадуеш.

Вечар. Я падношу гарачы кубак з кавай да госьцю з колішняга часу.

Перад вачыма цётка Зіна, Вужгарад, шпаркая рака Вуж. Мы  вялікай кампаніяй сядзім на тэрасе, п'ём  знакамітую каву.  Дзень гораду.  Свята. Шмат замежных турыстаў.   
Граюць духавыя  аркестры.
Чуваць смех.

 Так дабра, што я на хвілінку забыўся.
Усе жывыя. Шчаслівыя.


Кот. Штурхнуў мяне лапай.  Паказытаў яго за вухам. Ну што там шакалад?
Добры, якасны, адказаў я вусатаму і  з хрумстам ад'еў трусу лапу.


Рецензии