Калюжыны лядком...

Калюжыны лядком пакрыты,
Ды гэта ж зранку толькі так.
Нібыта зручныя карыты…
Мароз, ён той яшчэ мастак.

Ляцяць дамоў па небу птушкі,
Шпакі адзначылі прылёт.
Падснежнік паказаў макушкі,
Прабіў сабою тонкі лёд.

Здаецца: кволенькая кветка,
А колькі сілы ёсць у ёй!
Прыгожы калакольчык-дзетка,
Бялюткі, дарыць нам настрой.

Ён з кветак першым абудзіўся,
Праз мёрзлую кару пралез.
Напэўна, росту сам здзівіўся:
«Магутны я, нібыта лес…»

Чароўны веснавы падснежнік,
Вястун ад пекнае вясны.
Яе памочнік ды сумежнік,
Адолеў ён ляноту, сны.

Калюжыны лядком пакрыты,
Іх сонейка прагрэе днём.
Хады падснежнікам прарыты,
Нам свеціць кветачка агнём.


Рецензии