Сакавiк

Сонца песціць, забаўляе,
Ручайкоў няспынны бег.
Аб сабе не заяўляе
Кволы, цёмны, рыхлы снег.

Зразумеў: пара настала
Для вясновага дзянька.
Ты, зіма, пакрасавала,
Не знайсці табе цянька.

Прылятаюць птушкі цугам,
Чарада за чарадой.
Ды ралля чакае плуга,
Хоць да часу пад вадой.

Я любуюся на птушак,
Нібы хто іх падмяніў.
Вось знаходзяць дзесьці мушак,
Тых, што ворагамі ніў.

Сонцапаварот адбыўся,
Сакавік таму спрыяў.
Не сказаць, што з шляху збіўся…
На парозе добрых з’яў.

Сакавік… Твае рахункі
Нам увосень падбіваць.
Станеш людзям паратункам,
Толькі каб не ваяваць…


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →