Прылёт...

Прылёт шпакоў, як справаздача:
Вясна ім сілу надае.
Вісіць складаная задача,
Працуюць жэўжыкі мае.

Будуюць гнёзды для патомства,
Такі шпака жыццёвы шлях.
Задач нямала, нават мноства,
Пакуль ляжыць снег на палях.

Прылёт шпакоў – вясны пачатак,
Падоўжыўся вясновы дзень.
Ёсць для шпака цяпер занятак –
Гнязда будоўля, як мішэнь.

Нясуць у дзюбах ўсе прынады:
Галінку, трэсачку ці пух.
Вясне самцы, вядома ж, рады,
Працягваць будуць род удвух.

У працы дзень за днём мільгае,
Ніхто не дапаможа ім.
Садзіцца сонейка за гаем,
Вясна спявае шчыры гімн.

Прылёт шпакоў як справаздача:
Пабудаваць сям’е жыллё.
Стаіць адказная задача:
Прыладзіць пад гняздо галлё.


Рецензии