Вясна...

Вясна, вядома ж, чараўніца,
Яна прыходзіць у свой час.
Спявае весела сініца,
Яна чаруе спевам нас.

Вясны дзяячка, лепш не скажаш,
Малеча – весніца вясны.
Замілаванне ўсім дакажа,
Прайшлі зімы суровай сны.

Спявае – то ж не паказуха,
Сініца радасць прынясе.
Прачнулася, нарэшце, муха,
Яна ў вясновай паласе.

На неба гляну: сонца, просінь,
Падноўленым падасцца свет.
Травінку шпак заўзята носіць,
Нібыта даў каму абет.

Гняздо, напэўна, шпак збудуе.
Зацята лётае ўвесь дзень.
Халодны вецер часам дзьмуе,
Ад хмарак вільгасць, змрок ды цень…


Рецензии