Родная мова

Яна, як званочак у жыце,
Як подых духмяных лугоў.
Вы ў ёй хараство адшукайце,
Што з намі ўжо сотні гадоў.

Яна – і матуліна ласка,
І бацькаў упэўнены крок.
І даўняя мудрая казка,
І светлых надзей ручаёк.

У кожным слове – крыніца,
У кожным гуку – душа.
Ёй трэба заўжды ганарыцца,
Бо мова – святая мяжа.

Мова мая – наша сіла,
Наш гонар і наш запавет.
Ты крылы нам падарыла,
Каб чуў Беларусь увесь свет.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →