Надыход Вясны. верш
Стаіць каля ганку?
То вясновая прынцэса
Завітала зранку.
Растапіла ручаёчкі,
Снег страсла з бярозкі,
Дый пралескі паўплятала
Ў зялёны косы.
Абышла ўсё наваколле,
Усе палі і боры,
Прынясла цяпло ад сонца
На Зямлі прасторы.
Пабягуць хутчэй за ветра
Ручаі імклівыя.
Разальюцца па вясне
Галасы шчаслівыя.
21.03.26
Свидетельство о публикации №226032101868