Птушачка

Птушачка


- Шурык , здароў, валацуга!

У двары наводзілі парадак апасля гэнай рэзкай зімы.


Да мне павярнуўса хлопец.  Амаль Шурык. Мой сябра з дзяцінства.  Інжынер. Такі выкшталцоны. У акулярах.

Апошнія гады паціху піў , назіраючы сусвет.   Піў.   Працаваў у ЖЭС.  Раняшні чалавек, як птушачка.   Рабіў свае справы  і хаваўся ізноў у сваю хатку.

Намагаўся апошнія гады прадаць бацькоўскую хату і зьехаць у В'етнам.  Каб у мора , сядзець , глядзець на хвалі.   І магчыма памерці,  з кубкам добрага рому.  У руцэ.

- Шурык памёр, два гады таму.  Я за яго. 

На мяне глядзеў  шчаслівы алкаголік. Раніца пачалася.


Рецензии