Аб сiле народа
Ты надзяляеш, Радзіма, людзей.
Праўдаю сціплаю, не ганарліваю,
Шлях адзначаеш, шлях горкіх падзей.
З сілай вялізнаю, з сілай магутнаю
Моцныя рукі трымаюць штурвал.
Долю народа, бяду шматпакутную
Вынесці гэта Гасподзь дараваў.
Сілай народа такой непамернаю
Я ганаруся – часцінка яго.
Гора ды беды – вагою нязмернаю –
Памяць нястомная сэрца майго.
Сілаю волата, сілаю дзіўнаю
Шчасце здабыта не раз і не два…
Самасвядомасць, часамі, наіўная,
Толькі адданасць Радзіме без дна.
Сіла вялізная, сіла гарачая,
Толькі адзінства, у ім воля, сэнс.
Не, не пакіне нас памяць удзячная,
Што адраджаецца, скінуўшы цэнз.
Сілай жалезнаю, сілай вітальнаю,
Ты надзяляеш, Радзіма, людзей.
Хай жа не будзе яна развітальнаю,
Свет на парозе вялікіх падзей.
Свидетельство о публикации №226032400477