Паляванне

Вясна… як сонца прыгравае…
На ганку спіць прыгожы кот.
Зямля навокал ажывае,
Прачнуўся ў норцы нават крот.

Сядзіць каршун, глядзіць на поле,
Чакае мышку мышалоў.
Ды мышцы ёсць прастор – раздолле,
Яна жыве не для аслоў.

Асалавее птушка часам,
Ды дзюбаю пачне кляваць.
А мышка прабяжыць сам-насам,
Смяецца: «Як так паляваць?

Якое ж гэта паляванне?
Каршун на сонцы ачумеў.
Такое мею адчуванне,
Што паляваць ён не ўмеў.

Не мае рацыі ды годзе,
Драпежнік спіць, нібы дзіця.
Я шчыра дзякую пагодзе,
Хай спіць каршун да забыцця».

 Вясна… як сонца прыгравае!
Ляцяць па небу жураўлі.
Зямля навокал ажывае,
Зазелянелі луг, палі…


Рецензии