Вясна дорыць ласку
Прыгожы свет нібы парад.
Падобен ён цяпер на казку,
Чаруе вочы далягляд.
Вадзіца талая сцякае,
У коціках хмыз-вербалоз.
Магутны Нёман не змаўкае,
Вясну прымае усур’ёз.
Ляцяць у сінім небе птушкі,
Лапоча нешта чарада.
У шызай смузе дрэў макушкі,
Амёла нібы барада.
Аблямаваны Нёмна бераг,
Акупаваны ён вярбой.
Вясной расчыненыя дзверы,
Гучыць, як музыка, прыбой.
Вясны прыгожае імгненне…
На жаль, кароткае яно.
Цяпла ды ласкі дачыненне,
Прыроды крохкае звяно.
Свидетельство о публикации №226032500541