Разведчык

Звяраць гадзіннікі ёсць звычка,
З часоў далёкіх павялось.
Запознены змяняў аблічча,
Разведчык пэўны, ягамосць.

Забыць жыллё, паролі, яўкі,
Заўсёды мець прывабны від.
Пры гэтым здольнасці бы п’яўкі…
З’яўляўся ворагам прывід.

Прысудам жорсткім абавязан,
Разведчык вёў уласны лік.
Сур’ёзнай працаю павязан,
Не мог ён дапусціць пралік.

Гады цягнуліся – паганы,
Як павуцінне плёў хады.
У працу сэрцам закаханы,
Ён забываў, што малады.

Далёка бацька, маці – дзесьці…
Аб іх часамі думаў ён.
Парою забываў пад’есці…
Ёсць праца ды яе закон!

Звяраў гадзіннік камбінатар,
Прыёмнік, словы, лічбаў строй…
Разведчык пэўны, не аматар.
Разведка для яго – сястрой…


Рецензии