Выдатнiкi

                Выдатнікі

У васьмідзясятыя гады ў медыцыне дзейнічала сістэма чаргавання ўрачоў стацыянара і паліклінікі, уведзеная загадам міністэрствам аховы здароўя Савецкага Саюза ў сярэдзіне дваццатага стагоддзя. На думку медыцынскіх чыноўнікаў, участковы доктар, які доўга працаваў, губляў кваліфікацыю, у сваёй штодзённай працы дыягнастуючы ў пацыентаў толькі вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі, гіпертанічныя крызы, хранічныя хваробы сэрца, лёгкіх, страўнікава-кішэчнага тракта – прыкладна дзесяць хвароб. Астатні спектр шматлікіх захворванняў чалавека паступова забываўся ў сувязі з “непатрэбнасцю”. Сістэма ж чаргавання дазваляла абнавіць атрыманыя ў інстытуце веды без накіравання на курсы ўдасканалення ўрачоў.

Рэалізацыя праекта выглядала надзвычай проста: урач паліклінікі на тры месяцы мяняўся рабочым месцам з урачом стацыянара. На справе ўсё выглядала інакш: паліклінічны ўрач неахвотна адпраўляўся ў бальніцу; стацыянарный ж доктар заставаўся на сваім працоўным месцы.
 
Чаму нахвотна? Час! Амбулаторны прыём ў паліклініцы доўжыўся тры гадзіны пятнаццаць хвілін; затым – праца на ўчастку. Калі ў восеньска-зімовы перыяд урачу трэба было выканаць шэсць-восем (у эпідэмію грыпу – і да сарака!) візітаў, то ўлетку – два-тры, астатнія – актывы. А ў стацыянары, будзь ласкавы, сем гадзін сорак дзве хвіліны без уліку часу абедзеннага перапынку. Да часу сыходу з працы ўрача стацыянара ў доктара ўчастковага, гаворачы мовай Івана Андрэевіча Крылова, ужо “…быў гатовы і стол, і дом”.

Я наўмысна падрабязна апісала сістэму чаргавання. Веды спецыфікі абмену спецыялістамі дапамогуць чытачу зразумець глыбінныя вытокі канфлікту, сведкай якога мне, урачу-інтерну, давялося быць у адным з тэрапеўтычных аддзяленняў Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бальніцы.

 На кансультацыю профільных хворых (па спадарожным дыягназе – заўв. аўт.) у аддзяленне прыйшоў кіраўнік інтэрнаў Аўсянік Аляксандр Аляксандравіч. Як звычайна, зайшоў у ардынатарскую прывітацца, падзяліцца навінамі, пажартаваць.
Напярэдадні па сістэме чаргавання ў аддзяленне прыбыла ўчастковы тэрапеўт гарадской паліклінікі нумар адзін С. Перабіраючы гісторыі хваробы, яна нешта мармытала сабе пад нос:

– І каму гэта трэба, не даюць спакойна працаваць, час тут выседжвай, а там праца стаіць, толку ніякага, разумныя яны такія!

Вось гэтую, нікому канкрэтна не адрасаваную фразу, і пачуў кансультант. Паспрабаваў запярэчыць:

– Пагадзіцеся, калега, што з часам нават уладальнікі самай учэпістай памяці што-небудзь, ды забываюць. А тут такая магчымасць аднавіць у памяці страчаныя веды і ўбачыць нешта новае!

Сваёй наступнай заўвагай доктар падліў масла ў вогнішча, якое яшчэ не разгарэлася:

– Калега, будзем шчырыя, нават стажыраваныя ўчастковыя тэрапеўты не маюць такога высокага прафесійнага ўзроўню, як урачы стацыянара!

У доктара С., абуранай нетактоўнай заявай калегі, з’явіліся прыкметы вегетатыўнага крызу: бледнасць, якая змянілася пачырваненнем твару, недахоп паветра. Актыўна жэстыкулюючы, яна пачала выбудоўваць шэраг займеннікаў:

— Вы-мы-ты-я…

На літары “я” спатыкнулася і з выклікам кінула апаненту:

– Між іншым, я скончыла медінстытут з адзнакай, і не ведаю, чаму тут мяне могуць навучыць!

Доктар Аўсянік адразу ж адказаў:

– Чырвоны дыплом яшчэ нікому розуму не дадаў!

Не чакаючы слоў у адказ, хутка выйшаў з ардынатарскай.

У памяшканні засталіся толькі мае “вушы”, якія прынялі на сябе ўвесь паток красамоўства ўладальніцы дыплома з адзнакай. Доўга я слухала гнеўную водпаведзь аб сапраўдных і ўяўных недахопах лекараў стацыянара наогул і загадчыка аддзялення гастраэнтэралогіі, у прыватнасці. Успомніўшы, што вушы – адзін з галоўных рабочых інструментаў тэрапеўта і, дачакаўшыся паўзы ў маналогу, сказала:

– Так, чырвоны дыплом, перш за ўсё – гэта працавітасць і ўседлівасць…

 Не заўважыўшы падвоху, доктар С. неадкладна аднесла мяне да ліку сваіх саюзнікаў.

Успамінаючы пасля той выпадак, я кожны раз бачыла перад сабой абураны твар выдатніцы С., якая абараняла гонар і годнасць уладальнікаў чырвоных дыпломаў.

***

Прызнаюся, я з некаторай прадузятасцю стаўлюся не гэтулькі да факту наяўнасці ў індывіда атэстата, які пацвярджае выдатныя веды вывучаных у вышэйшай навучальнай установе дысцыплін, колькі да спосабу падачы інфармацыі аб ім. У мяне выклікае пачуццё непрыязнасці да візаві, які лічыць неабходным пасля прадстаўлення і агучвання назвы прафесіі дадаць – “Інстытут скончыў з чырвоным дыпломам”.

Апошнія два словы адразу ж выклікаюць у мяне асацыяцыі з крыжным ходам – урачыстым царкоўным шэсцем з вялікім крыжом, іконамі і харугвай (у праваслаўных і ўсходне-каталіцкіх цэрквах – заўв. аўт.), у якім дыплом з адзнакай выконвае ролю рэлігійнага сцяга, харугвы.

 Праніклівы чытач напэўна падумае:

– Ага, дык яна, напэўна, у інстытуце была двоечніцай!

І памыліцца: я была перакананай “харашысткай”.
 
На шостым курсе супрацоўнікі дэканата апавясцілі мяне пра дзве ці тры “лішнія” экзаменацыйныя чацвёркі, якія не дазвалялі прэтэндаваць на атрыманне дыплома з адзнакай, і прапанавалі пераздаць гэтыя прадметы.
 
Я ўдакладніла, што мне дасць атрыманне чырвонага дыплома? У размеркаванні па месцы жыхарства мужа я была ўпэўнена; іншыя прэферэнцыі мяне не цікавілі.
Супрацоўнікаў дэканата здзівіла такая пастаноўка пытання.

– Ну, як жа, гэта ж – дыплом з адзнакай! – быў адказ.
 
Далікатна падзякаваўшы супрацоўніц за аказаны мне гонар, адмовілася ад прапановы. У свядомасці засела думка: за якія заслугі мне паступіла такая заманлівая прапанова?

  Так і не вырашыўшы задачу са шматлікімі невядомымі, пагрузілася ў мітусню заключнага этапа навучання.

І толькі ў канцы васьмідзясятых гадоў, працуючы намеснікам галоўнага ўрача гародской бальніцы па экспертызе, пры распрацоўцы кантрольна-дыферэнцыраваных паказчыкаў выдачы лісткоў непрацаздольнасці ўрачамі-спецыялістамі, мяне ахінула. “Планавая народная гаспадарка” – вось прычына лаяльнага стаўлення да мяне-шасцікурсніцы супрацоўнікаў дэканата.

Верагодна, перад выпускам здарыўся «недабор» выдатнікаў, вось і прыйшлося пераглядзець асабістыя справы добра паспяваючых студэнтаў для выканання даведзеных паказчыкаў.

Адразу абмоўлюся, што такое бачанне павелічэння колькасці ўладальнікаў чырвоных дыпломаў – толькі маё меркаванне, нічым не падмацаванае.

Маю здагадку пацвердзіла Вера Аляксандраўна Чысцякова (Гушча), самы дасведчаны і спрактыкаваны кардыёлаг рэгіёна. У студэнцкія гады ў яе не здарылася ўзаемаразумення з супрацоўнікамі кафедры скурных і венерычных хвароб. Веды студэнткі Гушчы былі ацэнены як здавальняючыя, што каштавала выпускніцы медінстытута дыплома з адзнакай. Супрацоўнікі дэканата прапанавалі шасцікурсніцы пераздаць экзамен па дэрматавенералогіі. Яна адмовілася, заявіўшы, што для яе колер “скурачак” дыплома не мае ніякага значэння.

У адрозненне ад мяне калега не была ўпэўненая ў размеркаванні ў гарадскую арганізацыю аховы здароўя. Так і здарылася: выпускніцу вышэйшай навучальнай установы накіравалі галоўным урачом у Дабрапольскую ўрачэбную амбулаторыю. Пасля праходжання адпаведнай падрыхтоўкі Гушча В.А. была пераведзена на пасаду кардыярэўматолага Баранавіцкай цэнтральнай раённай паліклінікі. Пасля васьмі гадоў працы ў Азербайджане (па месцы службы мужа-вайскоўца) вярнулася працаваць кардыёлагам гарадской паліклінікі нумар тры.

У пачатку 2005 года ўзначаліла аддзяленне кардыялогіі раённай бальніцы. Прыняўшы па просьбе адміністрацыі кіраўніцтва аддзяленнем, Вера Аляксандраўна ў кароткія тэрміны наладзіла яго працу. Пасля прызначэння на пасаду загадчыка структурнага падраздзялення энергічнага і перспектыўнага доктара Маратканавай Вольгі Васільеўны, Чысцякова В.А. вярнулася да паліклінічнай працы.

Вера Аляксандраўна адрозніваецца найвысокім прафесіяналізмам. Яе размова са спецыялістамі абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў заўсёды ідзе на роўных; яна можа даць фору многім прызнаным аўтарытэтам у вобласці кардыялогіі.

Мне часам даводзілася прысутнічаць пры такіх дыялогах. Першапачаткова карыфеі паблажліва задавалі пытанні правінцыйнаму доктару, затым, захапіўшыся, не заўважалі, што апытанне перарасло ў паўнавартасную дыскусію і візаві не заўсёды пагаджаецца з пунктам гледжання правяраючага.

 Ужо тады, яшчэ не ведаючы рэакцыі Гушчы В.А. на прапанову працаўнікоў дэканата аб магчымасці змянення колера “скурачак” дыплома, я вырашыла, што ў гэтай вытанчанай і далікатнай жанчыны ёсць стрыжань. Ён дазваляе ўрачу мець уласнае меркаванне па пытаннях арганізацыі аказання дапамогі кардыялагічным хворым і адстойваць яго на ўсіх узроўнях галіновай улады. Доктар, які лечыць усіх былых, цяперашніх і спадзяюся, будучых калег-медыкаў.

Што ж тычыцца Маратканавай В.В., то яна, лічачы Веру Аляксандраўну сваім настаўнікам і дарадцам, паспяхова працягнула яе начынанні. Скончыўшы клінічную ардынатуру па кардыялогіі, неўзабаве была пераведзена на пасаду намесніка галоўнага ўрача гарадской бальніцы па медыцынскай экспертызе і рэабілітацыі, дзе паспяхова працуе і дагэтуль. Вольга Васільеўна прытрымліваецца думкі, што былых урачоў не бывае, і заўсёды гатова аказаць рэальную дапамогу калегам і іх сваякам, якія маюць ў ёй патрэбу.

 Тэма “выдатнікаў” узнікла ў маім жыцці яшчэ раз, праз шмат гадоў пасля заканчэння інстытута. Адказваючы на пытанне старшыні Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта Аляксея Фёдаравіча Добыша аб прафесійных якасцях аднаго з урачоў раёна, дала кароткую характарыстыку калегу. Скончыла прадстаўленне доктара словамі:

– Медыцынскі інстытут скончыў з адзнакай.
 
 Вытрымаўшы дапытлівы погляд суразмоўцы, удакладніла:

– Нешта не так?

– Усё так, але даўно хацеў цябе спытаць, чаму сярод кіраўнікоў так мала кадраў, якія скончылі вышэйшыя навучальныя ўстановы з чырвонымі дыпломамі?
Пытанне застала мяне знянацку і, прытрымліваючыся добрай адэскай традыцыі, я пераадрасавала яго візаві:

– А Вы як думаеце, Аляксей Фёдаравіч?

– Ты гэтыя габрэйскія штучкі кінь, я першы спытаў! – спыніў кіраўнік раёна мае спробы ўхіліцца ад адказу.
 
Прыйшлося выкручвацца. Як ў студэнцкія гады, калі выкладчык жадаў даведацца аб асаблівасцях развіцця цукровага дыябету ў асоб пажылага ўзросту. Менавіта ў цябе, якая напярэдадні аддала перавагу не вучобе, а прагляду новага кінафільма.
За час дыялога з кіраўніком рэгіёна я ў думках сфармулявала адказ, спадзяючыся па ходзе яго пашырыць або паглыбіць. І выказала суразмоўцу сваё бачанне:

– А таму, Аляксей Фёдаравіч, што выдатнік заўсёды ведае адказы толькі на вывучаныя пытанні. Калі ж тэма выходзіць за рамкі навучальнага матэрыялу і даводзіцца прымаць рашэнне самастойна, узнікаюць цяжкасці.
 
Дзіўна, але адказ прайшоў у “першым чытанні”.

– Так, я таксама менавіта так думаю! Бо частяком кіраўніку трэба прымаць рашэнні, алгарытм якіх не прапісаны ні ў адной інструкцыі; дзейнічаць на свой страх і рызыку. Вось некаторыя і падстахоўваюцца кансультацыямі вышэйстаячага кіраўніцтва, такім чынам губляючы навыкі самастойна прымаць рашэнні і несці за іх адказнасць, – заключыў мой суразмоўца.

Прыйшоўшы за згоды, да гэтага пытання мы больш не вярталіся.

У сувязі з тэмай выдатнікаў мне ўспомніўся пацешны анекдот:

– Ды як вы можаце так са мной абыходзіцца?! У мяне, між іншым, залаты медаль і два чырвоных дыплома!

– Гэта яшчэ не прычына прынесці мне бульбу фры замест аплачанага мною бургера!


Рецензии
Вечера доброго Вам, уважаемая Нелли!

А знаете, поскольку, увы, пришлось не раз побывать на лечении в стационаре, воочию стал свидетелем того, как врачи из поликлиники, детской, разумеется, время от времени появлялись в отделениях соответствующего профиля.
И знаете, в известном смысле могу согласиться с руководителем интернов по поводу отсутствия некоторых навыков лечения в следствие того, что на приеме в поликлинике они просто не проводятся.
Мне, как завсегдатаю отоларингологического отделения пришлось на себе испытать, хм, скажем так, некоторую неуверенность и неточность в действиях специалистов из детской поликлиники. Все-таки стационар, особенно хирургического профиля - это такая практика.
Ну, а что касается отличников, вспоминаю высказывание одного из своих однокурсников - "Да, просто въедливые зубрилы!"
И знаете, пожалуй, в большинстве случаев можно согласиться.
Человек, что называется, "заточенный" на красный диплом, будет из кожи вон лезть, чтобы добиться отличных оценок, но будет ли это равнозначно знаниям? Большой вопрос.
Конечно, не буду утверждать, что все отличники такие, есть и те, кто реально с головой погружается в будущую профессию, но таких обычно совсем немного.
А что касается апломба, подпитываемого наличием корочки определенного цвета, увы, с этим не поспоришь. И что самое удивительное, соглашусь с Вами и в том, что большинство таких личностей после получения дипломов звезд с неба как-то не хватают. Видимо, все силы были растрачены на получение заветной корочки.

С глубочайшим уважением,

Сергей Макаров Юс   25.03.2026 19:26     Заявить о нарушении
Доброе утро, уважаемый Сергей!

Сердечно благодарю за обстоятельный отзыв!

Безусловно, подобная практика чередования врачей стационара и поликлиники оправдана и целесообразна.

Учёба в медицинском институте - это постоянное заучивание материала, здесь на одной только логике не выедешь. Длительное неиспользование полученных в ВУЗе сведений "выветривает" их из памяти, а стационарная практика позволяет обновить знания врачей поликлиник.

С самыми добрыми пожеланиями здоровья и благополучия.

Нелли Фурс   26.03.2026 09:15   Заявить о нарушении