Мы размiнулiся...

Мы размінуліся з табою,
Такі няўмольны выпаў лёс.
Сустрэчы рэдкія з журбою,
Малітва ўсходзіць да нябёс.

Няма ў гэтым вінаватых,
Падвойны грэх не існаваў.
Адносін не было зацятых,
Пачуцці кожны захаваў.

Мы размінуліся давеку,
Прыкуты кожны да сям’і.
Наш лёс – прысудам чалавеку,
Пачуццям не ажыць маім.

Стрыножыў назаўжды трыкутнік,
Суіснаванне точыць нас.
На жаль, не сябар, а пакутнік…
Аб гэтым думала не раз.

Мы размінуліся з табою,
У кожнага свой шлях цяпер.
Дарэмны думкі з барацьбою,
Навек зачыненая дзвер…


Рецензии