Прамень-агеньчык

Прамень-агеньчык, ён няўтольны,
Нібыта хата зноў гарыць.
Час прабягае бы няўмольны,
Аб гэтым можам гаварыць.

Прамень-агеньчык – небяспека,
Ён незгасальны – вечны цуд.
Чаруе, вабіць чалавека,
Выносіць ворагам прысуд.

Прамень-агеньчык непарушны,
Ён неапахісны, як гара.
Жывы навекі, не патухшы,
Выток – ваенная пара.

Прамень-агеньчык – памяць людзям,
Тым, хто жыццё ахвяраваў.
Ніколі мы вас не забудзем,
Хто існасць нам падараваў.

Прамень-агеньчык… Помнім добра,
Як варушылася зямля.
Жар агнямётаў – ён, як кобра…
Вайна… праклятая пара…


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →