Вам жадаю...

Вам жадаю аддзячыць,
Целяханы мае…
Добрым словам адзначыць,
Як прырода пяе.

За цяпло ды за ласку,
За прыгожы лясок.
За вядомую казку
Ды за хлебны квасок.

Сонца летам прыгрэла,
Ратавала вада.
Я з гадамі мудрэла,
Не спаткала бяда.

Мілы край мой азёрны,
Аб табе думак ход.
Зоркі ў небе, як зерне,
Залаты падыход.

Закаханасць лунае,
Роздум сілу дае.
Хай бяда вас мінае,
Целяханы мае.

Спеў чароўны ў лесе –
Салаўіная ноч.
Любы край мой, Палессе,
Ты з дарогі не збоч!

Вам жадаю аддзячыць,
Целяханы мае!
Хай спрыяе ўдача,
Вас яна не міне…


Рецензии