Дуброва

Дуброва, ты вясной празрыстая,
На сонцы ззяеш – дыямент.
Улетку будзеш густалістая,
Табе падыдзе камплімент.

Дуброва пышная, высокая,
Высакароднасці скала.
Самотная, арлінавокая,
Як прыгажуня расцвіла.

Дуброва пышная, спрадвечная…
У поймах рэк расце яна.
Якая прыгажосць бяспрэчная,
Дуброва – моцная сцяна.

Дуброва векавая, мілая,
Не раз пад корань вораг меў.
Знак адраджэння з новай сілаю,
Драпежнік ад тугі самлеў.

Дуброва, ты Радзімы сонечнай
Нібы прыгожая дачка.
Лунае песня ніткай тоненькай…
Гучыць жалейка хлапчука…


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →